Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», «Таварыства беларускай мовы» і Саюз беларускіх пісьменьнікаў атрымалі адказы ад Берасьцейскага аблвыканкама, Кобрынскага райвыканкама і Кобрынскага раённага савета дэпутатаў адносна прысьвячэньня храма, што будуецца ў Кобрыне, расейскаму войскаводцу Аляксандру Сувораву.

У лістах кобрынскіх уладаў гаворыцца, што «ў Кобрыне не вядзецца будаўніцтва ніякага «Сувораўскага храма». Такая назва неабгрунтавана была прысвоена адной з новабудоўляў праваслаўнага храма некаторымі сродкамі масавай інфармацыі і асобнымі прадстаўнікамі грамадзкасьці Кобрына. Па рашэньні Берасьцейскагаага аблвыканкама храм будзе мець назву«Сьвята‑Хрыстараждзественская царква Кобрына – храм‑помнік 60‑годзьдзя вызваленьня Беларусі».

Берасьцейскі аблвыканкам у сваім адказе адзначае, што «вялікі рускі войскаводзец Сувораў не быў кананізаваны Рускай праваслаўнай царквой, таму храм з яго імем будавацца не можа».

Раней у адказ на звароты грамадзкіх арганізацый прэсавая служба Беларускага Экзархату паведаміла, што «Экзархат не валодае ніякімі дакумэнтамі, якія б сьведчылі пра тое, што намеры і праекты, якія зьвязваюць будаўніцтва Кобрынскага храма Нараджэньня Хрыстова з імем Суворава, атрымалі дабраслаўленне». У паведамленьні прэсавай службы адзначалася, што «меркаваньні асобных чальцоў кліру і паствы Кобрына не прэтэндуюць і не могуць прэтэндаваць на статус, які выказвае афіцыйную пазыцыю ўсей Беларускай Праваслаўнай цэрквы».

Нагадаем, што перад 8 сакавіка з аналягічнай заявай выступіла Беларуская праваслаўная царква.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?