27.05.2012 / 18:56

У Полацку з’явіўся помнік дойліду Іаану — фотафакт 16

У Полацку 24 мая, у часе святкавання 1150-годзя Полацка, быў урачыста адкрыты помнік дойліду Іаану, які жыў у XII ст. Менавіта ён на замову Еўфрасінні Полацкай пабудаваў адзін з найстарэйшых будынкаў, што захаваліся на тэрыторыі Беларусі, — Спаса-Праабражэнскую царкву.

Сімвалічна, што пяціметровы бронзавы помнік дойліду паставілі непадалёк ад мясцовага будтрэста №22 (вул. Багдановіча, мікрараён "Аэрадром").

Дойліда Іаана стварыў скульптар Аляксандр Шапо, а грошы на скульптуру збіралі 17 полацкіх прадпрыемстваў.

ГК

0
кот / Адказаць
27.05.2012 / 19:06
чаму на рускай мове?
0
пасылаеце ў гугал? / Адказаць
27.05.2012 / 19:19
Ну і дык хто скульптар?
0
Павел / Адказаць
27.05.2012 / 19:38
Не, здаецца "ІААН" напісана, хаця дрэнна бачна...
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру