На канферэнцыі «Будучыня Беларусі», якая адбылася ў Вільні і была прысвечаная 20-м угодкам незалежных даследаванняў у Беларусі, Андрэй Адамовіч, прадстаўнік грамадзянскай кампаніі «Будзьма» агучыў звесткі нацыянальнага апытання, праведзенага ў 2011 годзе сацыялагічнай лабараторыяй Новак на тэму нацыянальнай ідэнтычнасці.

Раней аналагічнае даследаванне было праведзенае ў 2009 годзе:

– доля апытаных, якія пастання гавораць у побыце па-беларуску, з 2009 году знізілася з 5,8% да 3,9%. У якасці матыву, чаму людзі не гавораць па-беларуску, большасць называе – «няма беларускамоўнага асяроддзя»;

– толькі 2,5% апытаных наагул не разумеюць беларускую мову, прыкладна чвэрць апытаных разумеюць гутарковую мову, але не могуць чытаць, пісаць і размаўляць, 48% кажуць, што могуць чытаць па-беларуску, кепска пішуць, але не могуць гаварыць, і 23,4% адказалі, што валодаюць мовай свабодна;

– у адказах на пытанне пра родную мову можна было пазначаць некалькі моваў, вынікі атрымаліся наступныя: беларуская – 57.2 %, расейская – 78.7%, польская – 1.1%, украінская – 1%. Прыкладна траціна апытаных назвалі роднымі беларускую і расійскую мовы;

– у адказах на пытанне пра першую беларускую дзяржаву ў гісторыі 25% назвалі Полацкае княства, ВКЛ – 44%, БНР – 10%, БССР – 18%, РБ – 16%;

– пры гэтым 9,7% лічаць беларускімі нацыянальнымі сімваламі бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня», 73% апытаных аддаюць перавагу існым дзяржаўным сімвалам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?