Ніякіх выдумак, толькі афіцыйныя справаздачы саміх супрацоўнікаў міліцыі.
МУС Беларусі не стамляецца паўтараць, што не займаецца палітычным вышукам, а пачынае прыцягваць да адказнасці апанентаў улады, калі яны парушаюць закон.
І сапраўды, Закон Рэспублікі Беларусь «Аб органах унутраных справаў Рэспублікі Беларусь» у артыкуле 2 вызначае асноўныя задачы міліцыі, і там нічога не сказана пра палітычны вышук. Зыходзячы з гэтых задач, можна з упэўненасцю сказаць, што калі ў пэўны момант міліцыянту няма каго абараняць, няма каго лавіць і няма каго ахоўваць, галоўнай задачай вартавых правапарадку з’яўляецца аказанне дапамогі «грамадзянам, дзяржаўным органам, грамадскім аб’яднанням і іншым арганізацыям у рэалізацыі іх правоў і ўскладзеных на іх абавязкаў». Прасцей кажучы, бабулю праз вуліцу правесці, падказаць дарогу кіроўцу, што заблукаў, і г.д. Напэўна, і такія слаўныя моманты бываюць. Але больш важна тое, што…
У агародзе бузіна, а ў Кіеве — баба
Так, у адной міліцэйскай дакладной сказана, што падчас праведзенага праваахоўнымі органамі маніторынгу
была выяўленая «пагрозлівая» інфармацыя пра…. распаўсюд газеты «Народная воля» ў Маладзечне.У чым праваахоўная каштоўнасць такой інфармацыі і як гэта суадносіцца з задачамі міліцыі, зразумець даволі складана.
Газета «Народная воля» з’яўляецца афіцыйна зарэгістраваным у Рэспубліцы Беларусь сродкам масавай інфармацыі, і згодна з артыкулам 17 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі» газета можа свабодна распаўсюджвацца ў любым беларускім горадзе альбо непасрэдна самой рэдакцыяй, альбо спецыяльна нанятым распаўсюднікам (распаўсюднікамі).
Аднак, нягледзячы на гэтую простую і няўхільную ісціну, міліцыя, даведаўшыся,
што ў Маладзечне распаўсюджваецца газета «Народная воля», правяла цэлае абследаванне горада. Колькі было для гэтага задзейнічана аператыўных сіл і выдаткавана грошай падаткаплатнікаў, не паведамляецца.Дарэчы, такія глабальныя аператыўныя мерапрыемствы па абследаванні цэлага горада не праводзяцца нават пры паведамленні пра мініраванне
Зрэшты, у выніку абследавання горада распаўсюднікі так і не былі выяўленыя, таму матэрыялы
Міліцэйскія мастацкія промыслы
А вось 8 мая гэтага года адбылося здарэнне нашмат больш «сур’ёзнае». Па тэлефоне «102» у ГУУС Мінгарвыканкама патэлефанавала
Варта адзначыць, што карыкатура — гэта ўсяго толькі від мастацкай творчасці, і яна не з’яўляецца чымсьці супрацьзаконным ці забароненым у Беларусі. Мала таго, беларускія ідэалагічныя работнікі часта самі заклікаюць працоўныя калектывы больш актыўна выкарыстоўваць гэты від творчасці ў самвыдаце як зброю ў барацьбе з п’янствам, дармаедствам і разгільдзяйствам.
А вось міліцыя карыкатураў не любіць, асабліва карыкатураў на прэзідэнта.Таму па сігнале пенсіянеркі на «месца здарэння» тут жа выехала цэлая
што на адлегласці 400 метраў ад прыпыначнага пункта электрацягнікоў каля бытавога будынка на рэлейнай шафе побач ёсць надпіс «ШОС», «зроблены фарбавальнікам белага колеру,і малюнак чатырохногай жывёлы з галавой чалавека і хвастом, зроблены чорным і белым фарбавальнікам».
Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што карыкатура не заўсёды з’яўляецца бяскрыўднай мастацкай творчасцю. У пэўных выпадках карыкатура можа наносіць шкоду гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі не толькі асобнага чалавека, але і, напрыклад, абражаць прадстаўнікоў цэлай канфесіі (успомніце нашумелыя карыкатуры на прарока Мухамеда). Аднак перш чым казаць пра шкоду карыкатуры і прынясенне ёй
Аднак у дадзеным выпадку міліцыянты не сталі праводзіць мастацкую экспертызу выяўленай пенсіянеркай карыкатуры і нават не спыталі саму пенсіянерку, чаму яна ідэнтыфікавала надпіс «ШОС» і жывёлу з прэзідэнтам Беларусі. Міліцыянты проста ўзялі ў рукі фарбы і намалявалі паверх карыкатуры рэпрадукцыю квадрата Малевіча.
А вось мясцоваму РУУС было даручана правесці па факце з’яўлення малюнка праверку з мэтай высвятлення асобы мастака.
Пра беларускіх троляў
Апошнім часам у многіх беларускіх грамадзян ствараецца ўражанне, што супрацоўнікі праваахоўных органаў — ледзь не асноўныя наведнікі недзяржаўных інфармацыйных
Так, 25 красавіка «падчас маніторынгу глабальнай сеткі Інтэрнэт» супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі высветлілі, што на сайце
Міліцыянты кваліфікавалі выкладзеную інфармацыюпа-свойму , а менавіта — што «на прыпынку грамадскага транспарту „Плошча Свабоды“ ў г. Маладзечна расклееныя газеты апазіцыйнага толку».
Зноў жа, калі падысці да гэтай сітуацыі з
Парушэнне заканадаўства ў дадзеным выпадку магло б мець месца, калі б, напрыклад, распаўсюджваліся газеты, не зарэгістраваныя ва ўсталяваным парадку (калі іх больш за 299 асобнікаў). Альбо калі б органы мясцовай улады забаранілі расклейку газет у дадзеным месцы. Але ўсё роўна ў гэтых выпадках не мае ніякага значэння «толк» газеты, калі, вядома, яна не парнаграфічная.
Аднак супрацоўнікаў міліцыі зацікавіў толькі вызначаны імі «апазіцыйны толк» газет. Таму на абследаванне прыпынкаў грамадскага транспарту ў Маладзечне былі тут жа адпраўленыя супрацоўнікі мясцовага РАУС, якія чамусьці не знайшлі такіх газет на прыпыначных пунктах.
Магчыма, гэта былі адны з самых адукаваных беларускіх міліцыянтаў, якія дакладна ведалі: заканадаўца не вызначыў для іх ні тое, што такое газеты «апазіцыйнага толку», ні тое, як на іх неабходна рэагаваць міліцыі.
І зноў пра троляў і не толькі
Тое, што тролі акупавалі беларускія сайты і не адпачываюць нават у святы, пацвярджае і наступная інфармацыя.
Так, 8 сакавіка 2012 года падчас маніторынгу праваахоўнымі органамі сеткі «Інтэрнэт», зноў жа на сайце«Хартыя-97» быў знойдзены фотарэпартаж пра акцыю ў падтрымку Андрэя Саннікава.
Агульнавядома, што афіцыйная беларуская ўлада не прызнае Андрэя Саннікава палітычным зняволеным і не стамляецца паўтараць, што такіх у нашай шчаслівай краіне наогул няма. У сувязі з гэтым цікава тое, як у сваіх афіцыйных дакладных МУС вызначыла дадзеную акцыю. Цытуем даслоўна: «Акцыя ў дзень нараджэння палітвязня, кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава ў г. Барысаве». Цікава, што з гэтай нагоды сказаў бы дзядуля Фрэйд?
Пра забароненую сімволіку, якой ніхто не забараняў
З прыходам лета трывожныя зводкі пачалі паступаць нават з лесу, куды рынуліся шматлікія адпачывальнікі.
Так, 6 траўня ў лясным масіве за 300–400 метраў ад прыпыначнага пункта «Зялёнае» на аўтадарозе «Мінск — Заслаўе» міліцыя выявіла 12 маладых людзей, якія разбілі палатку. Нічога асаблівага, улічваючы, што ў траўні ў нядзелю знайсці ў лесе такую кампанію значна прасцей, чым блох на валацужных жывёлах. І міліцыя звычайна не чапае гараджан, якія адпачываюць на прыродзе.
Але ў дадзеным выпадку праваахоўныя органы звярнулі на іх увагу з той прычыны, што
ў маладых людзей была пры сабе «забароненая сімволіка». У якасці такой міліцыя пазначыла вывешаны на дрэвеПраблема толькі ў тым, што нібел-чырвона-белы сцяг і афіцыйны сцяг Еўрасаюза.
Разгляд палягаў у тым, каб высветліць асобы ўсіх карыстальнікаў «забароненай сімволікі», зафіксаваць і адпусціць. Натуральна, ніхто за выкарыстанне ў лесе «забароненай сімволікі» пакараны не быў. А калі дакладней, аднаго мужчыну з гэтай кампаніі ўсё ж прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, але толькі па арт. 17.1 КаАП РБ «Дробнае хуліганства». У нас у Беларусі абсалютна дакладна прыкмечана, у тым ліку і судом, што выкарыстанне незабароненай «забароненай сімволікі» стымулюе ў іх носьбітаў небывалую актыўнасць маўленчага апарата чалавека, у выніку чаго нават у нямых з вуснаў можа вырвацца нецэнзурная лаянка.
У якасці эпілогу
На дварэ вясна — пара квітнення, любові і пазітыву. У сувязі з гэтым не хочацца нікога асуджаць і абурацца. Нам, простым абывацелям, далёкім ад тонкасцяў праваахоўнай дзейнасці, можа быць зусім няўцям, што апісаная вышэй дзейнасць беларускай міліцыі нясе цалкам рэальную карысць для развіцця здаровай грамадзянскай супольнасці. І нават калі такой карысці не існуе, то хто ведае, можа, апісаныя вышэй факты стануць падставай для правядзення на тэрыторыі Беларусі сур’ёзных навуковых даследаванняў, напрыклад, «Пра гаючыя ўласцівасці сцяга Еўрасаюза ва ўмовах беларускай рэчаіснасці». Магчыма, што гэтыя два быццам не спалучаных адзін з адным інгрэдыенты не толькі нямых вылечваюць, але і з ракам змагаюцца. Тады мы дакладна выканаем усе планы і па замежных інвестыцыях, і па развіцці турызму.