У суботу ўначы ў старым горадзе Вільні паліцыянты пераследвалі аўтамабіль BMW 730. Высветлілася, што ад паліцэйскіх спрабаваў збегчы нецвярозы малады грамадзянін Беларусі.

Паліцыя паведамляе, што ў 3.40 на вуліцы Траку паліцыянтам не падпарадкаваўся кіроўца аўтамабіля BMW 730 — ён не спыніўся. Паліцыянты паехалі за аўтамабілем і нагналі яго на Руднінку. Кіроўца зачыніўся ў машыне.

Калі да машыны падышоў паліцэйскі, кіроўца паехаў і зачапіў машынай нагу паліцэйскага.

Аўтамабілем кіраваў нецвярозы (1,92 праміле) грамадзянін Беларусі Д.С. (1990 г.н.). Ён быў дастаўлены ў 3-і віленскі камісарыят. Пацярпеламу паліцэйскаму прызначана амбулаторнае лячэнне.

Гэта ўжо не першы выпадак за апошнія месяцы, калі грамадзяне Беларусі напіваюцца ў Літве і парушаюць правілы кіравання аўтамабілем у нецвярозым стане.

1 мая п’яны ўшчэнт беларус у Электрэнаі збіў на аўтамабілі агароджу, урэзаўся ў дом, а потым у слуп. У яго ў крыві было 2,27 праміле алкаголю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?