Ягелонскі шлях» праз Кракаў, Люблін, Беларусь і на Вільню — гэта падарожжа ў мінулае1386—1611 гг. па слядах каралёў, купцоў і артыстаў. З 1 па 14 ліпеня міжнароднытурыстычна-культурны парк Via Jagiellonica арганізуе падарожжа «Ягелонскім шляхам» з нагоды580-й гадавіны Гродзенскай уніі.
Палякі і літоўцы з аднаго боку, беларусы ды ўкраінцы з другога… Хаця ў нашых народаў супольнае мінулае, аднак няма магчымасці лёгка ўступаць у кантакт адзін з адным. Асноўнай прычынай гэтага з’яўляюцца не моўныя адрозненні, а адсутнасць свабодных межаў. Падарожжы ў суседнія краіны ўскладняе шэнгенская віза — сучасная сцяна, якая дзеліць народы пашпартнымі і візавымі абавязкамі.
Складаная сітуацыя была таксама і ў 1386 годзе, калі вялікі князь літоўскі Ягайла, які жыў у Вільні, адправіўся ў Кракаў, які быў тады сталіцай, каб атрымаць карону Польскага каралеўства. Едучы з Брэста ў Люблін, ён перасек варожую — да нядаўняга — мяжу, якая аддзяляла розныя не толькі палітычна, але культурна і рэлігійна краіны. У час свайго падарожжа Ягайла быў ахрышчаны, ажаніўся на каралеве Ядвізе і стаў каралём Польшчы.
Пасля
Каралеўскі тракт нядаўна быў адноўлены турыстычнай арганізацыяй «Ягелонскі шлях» у якасці міжнароднага турыстычнага шляху Via Jagiellonica.Гэта прываблівае да наведвання з мэтай адрыцця гістарычнай, а таксама сучаснай культурнай спадчыны суседзяў (прапанову дапаўняе Via Mercatoria — гандлёвы шлях
Да ўдзелу ў падарожжы «Ягелонскі шлях» запрашаюцца ўсе ахвотныя. Удзел платны. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце ўстановы viajagiellonica.eu