«Беларусь — гэта не задворкі Еўропы, а вароты ў ЕўраАзію, ключ да практычнага ўвасаблення ідэі інтэграцыі інтэграцый, — заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы ў часе канцэрта да 1150-годдзя Полацка, — бо аб’яднанне патэнцыялаў Еўрапейскага і Еўразійскага саюзаў дасць магчымасць стварыць зусім новыя магчымасці для дынамічнага развіцця і ўсебаковага супрацоўніцтва краін і народаў двух кантынентаў. Менавіта ў пашырэнні гэтай ідэі мы бачым важнейшую місію і геапалітычную ролю нашай дзяржавы як сувязнага звяна», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Гаворачы аб Полацку, Аляксандр Лукашэнка сказаў, што «тут, у геаграфічным цэнтры Еўропы, абавязкова павінен пабываць і кожны еўрапеец. Пахадзіўшы па вуліцах, дзе больш як за тысячу гадоў перапляліся традыцыі Захаду і Усходу, розныя веры і культуры, лягчэй будзе зразумець: наша супольнае мінулае — крок да супольнай будучыні».

У Еўропе Беларусь разглядаецца як апошняя дыктатура Еўропы, яе рэпутацыя нізкая. Беларусь таксама краіна з самымі нізкімі даходамі насельніцтва ў Еўропе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?