У Беларусі дэфіцыт валютных плацяжоў у красавіку склаў $45 млн. У сакавіку ён быў $63 млн. Між тым у лютым і студзені краіна мела прафіцыт замежнагандлёвых плацяжоў на $117 і 131 млн адпаведна.

Сальда валютных плацяжоў — больш адпаведны крытэр для ацэнкі стану бягучага рахунку, чым сальда замежнага гандлю, бо па выніках краіна яшчэ сплачвае частку нафтамытаў у бюджэт Расіі.

Паступленне валютнай выручкі за чатыры месяцы бягучага года склала $17277 млн. Гэта на 33,9% больш, чым у студзені-красавіку 2011 года. Выплаты па імпарце, з улікам трансферту нафтамытаў у бюджэт Расіі, склалі 17137 млн. Гэта на 10% больш, чым летась.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?