28.05.2012 / 12:25

Сэск на пляжы + фота 10

Паўабаронца «Барселоны» Сэск Фабрэгас рыхтаваўся да фінальнага матчу Кубка Іспаніі на пляжы Ібіцы, паведамляе The Sun. Зразумела, не адзін, а ў кампаніі прыгожай сяброўкі Даніэлы Сіман.

Паўзу паміж заканчэннем чэмпіянату Іспаніі, падрыхтоўкай да Еўра і фіналам Каралеўскага Кубка Фабрэгас запоўніў прыемным баўленнем часу на залатым пяску Ібіцы. Яго спадарожніцай стала Даніэла Сіман — былая жонка мільянера, маці дваіх дзяцей (яе дачцэ 11 гадоў, а сыну — дзевяць). У Сэска нават ёсць татуіроўка на запясці, прысвечаная каханай, — першая літара яе імя і надпіс «У маім жыцці назаўжды».

У фінале Кубка супраць «Атлетыка» Сэск выйшаў на апошнія 10 хвілін, калі «Барса» вяла з лікам 3:0, і паўдзельнічаў такім чынам у заваёве адзінага тытула сіне-гранатавых у сезоне.

0
Сэкс / Адказаць
28.05.2012 / 12:49
Я і не ведаў, што пацалунак гэта я.
0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
28.05.2012 / 12:49
Папарацы паганыя!.. А НН хіба не мае пра што пісаць і што змяшчаць на сайце?
0
Зоя Сiроць / Адказаць
28.05.2012 / 12:54
Гульня слоў i нiякага ашуканства! Браво!
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру