Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным сур’ёзна змяніць падыход да падрыхтоўкі беларускіх прадстаўнікоў на конкурс «Еўрабачанне». Пра гэта ён заявіў 28 мая падчас сустрэчы з адоранымі навучэнцамі і студэнтамі, лепшымі прадстаўнікамі таленавітай моладзі краіны, паведамляе БелТА.

«Трэба зрабіць добры нумар, узяць унікальнага артыста, каб ён праспяваў так, каб спецыялісты ахнулі,
а ўжо еўрапейская грамадскасць сама сабе хай потым дае адзнаку за свае адзнакі, — мяркуе Лукашэнка. — Хто скажа, што мы зрабілі такі нумар або паслалі такі калектыў. Мы ж сказаць так не можам
. Калі ўжо прайграваць, то прайграваць годна. А так мы сапраўды угрохалі велізарныя грошы, а выніку ніякага».

«Трэба сур’ёзна змяніць падыход да гэтага конкурсу. Гэта не павінна быць справай аднаго канала. Нешта павінна быць наверсе ў Мінкультуры, трэба задзейнічаць абодва каналы, яны дзяржаўныя, зарабіць грошы і гэтыя грошы ўкласці. Плюс спонсары. І зрабіць добры праект», — рэзюмаваў ён.

Нагадаем, што прадстаўнік Беларусі «Litesound» заняў у сваім паўфінале 16-е месца з 18-ці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0