28.05.2012 / 18:14

Трэці транш крэдыту ЕўрАзЭС у Беларусь так і не дайшоў 3

Міністэрства фінансаў Беларусі прызнала адсутнасьць прагрэсу ў справе ўзычэньня чарговага траншу крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС.

Беларускі бок так і ня выканаў шэраг умоваў дзеля атрыманьня трэцяй часткі пазыкі ў памеры 440 мільёнаў даляраў у рамках стабілізацыйнага крэдыту агульнай сумай 3 мільярды даляраў.

На мінулым тыдні міністар фінансаў Андрэй Харкавец заявіў, што Менск разьлічвае паставіць кропку ў гэтым пытаньні 24 траўня. Аднак перамовы з прадстаўнікамі Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС ні да чаго не прывялі.

Асноўнай перашкодай для атрыманьня чарговага траншу застаецца патрабаваньне больш жорсткай грашова-крэдытнай і бюджэтнай палітыкі. Прапанаваныя фондам захады патрабуюць карэкціроўкі ключавых прагнозных дакумэнтаў на 2012 год, якія зацьвярджаюцца ўказамі Аляксандра Лукашэнкі. Аднак беларускі бок лічыць рэкамэндацыі збольшага «лішнімі дадатковымі страховачнымі мэханізмамі».

0
Ганна Чапман / Адказаць
28.05.2012 / 18:47
Які жаль. Чым жа цяпер плаціць амонаўцам ды кадэбэшнікам?
0
Петрыковец / Адказаць
28.05.2012 / 20:25
Тран павярнуў у бок Сербіі
0
Киса / Адказаць
28.05.2012 / 21:43
Шел шел и не дошел. Может украли по дороге? Помните Ельцин про 6 западных миллиардов данных России сказал, черт его знает, где эти деньги!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру