Культура66

У Мазыры асвячаны храм на месцы пахавання ахвяраў сталінізму

«Ён з’яўляецца нямым сведчаннем пакутніцтва соцень і соцень ні ў чым не вінаватых жыхароў Палесся», — зазначаюць у Тураўскай епархіі.

У дзень памяці прападобнага Пахомія Вялікага, 28 мая, епіскап Тураўскі і Мазырскі Стэфан асвяціў крыптавы храм Свята-Міхайлаўскага кафедральнага сабора Мазыра ў гонар Сабора новапакутнікаў і спавядальнікаў беларускіх. Пасля чаго ўладыка Стэфан ажыццявіў Боскую літургію, паведаміў супрацоўнік інфармацыйнага аддзела Тураўскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы Андрэй Лаўніковіч.

«Гісторыя кафедральнага сабора ў Мазыры, і асабліва крыпты — падземных памяшканняў, з’яўляецца нямым сведчаннем пакутніцтва соцень і соцень ні ў чым не вінаватых жыхароў Палескай вобласці БССР.

Сабор быў абласной турмой НКУС Палескай вобласці, а крыпта храма стала агульнай магілай для многіх вязняў турмы», — сказаў супрацоўнік епархіі.

У крыпце ўстаноўлены каваны іканастас і каменны прастол, зроблена капліца-пахавальня для астанкаў забітых і замучаных. Да столі крыпты падвешаны больш як сотня лампад у гонар бязвінна пацярпелых у гады рэпрэсій. Кожны панядзелак у крыптавым храме клірыкі Тураўскай епархіі па чарзе ажыццяўляюць Боскую літургію.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае2

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія ДРГ праніклі ў Пакроўск5

«Чакаю афіцыйных прабачэнняў». У беларускі згарэў адпачынак у Пакістане з‑за памылкі ў візе3

У Калінкавічах закрылі радзільнае аддзяленне — каб нарадзіць, трэба ехаць у іншы раён11

Прэзентацыю для Пуціна раздрукавалі гіганцкім шрыфтам ФОТА12

Былой сцюардэсе «Белавія» не падоўжылі ў Літве ДНЖ, палічыўшы пагрозай нацбяспецы. Яна 20 разоў з'ездзіла ў Беларусь24

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты4

Дзяўчына хацела арандаваць у Мінску стыльную двухпакаёўку за $380, але западозрыла нядобрае

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў12

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае2

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць