Алімпійская зборная Беларусі па футболе (галоўны трэнер -- Георгій Кандрацьеў), саступіўшы алімпійскай зборнай Мексікі (1:2), завяршыла выступленне на турніры ў Тулоне.
Наша каманда заняла апошняе месца ў групе В, набраўшы адно ачко ў трох матчах.
Нагадаем, на спаборніцтвах Беларусь саступіла моладзевай камандзе Францыі (1:3) і згуляла ўнічыю з Марока (0:0).
Дадамо, турнір у Тулоне з’яўляўся падрыхтоўкай для выступлення на Гульнях у Лондане.