У дачыненні да збітага супрацоўнікамі праваахоўных органаў актывіста кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Моўчана ў гарадскім аддзеле міліцыі Першамайскага раёна 28 мая склалі два пратаколы.

Як паведаміў Моўчан, у міліцыі яго апыталі аб падзеях, што адбыліся з ім 19 мая, а затым далі падпісаць два пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях. «Адзін пратакол склалі на падставе артыкула 17.1 КоАП, што я „лаяўся матам“, а другі — на падставе артыкула 23.34 (незаконнае пікетаванне). Я пацікавіўся, што са мной будзе далей, у адказ мне сказалі чакаць позву», — зазначыў актывіст.

Кажучы пра свае далейшыя дзеянні, Молчан паведаміў, што будзе працягваць лячыцца. «

Трэба неяк больш-менш аднавіць здароўе. Апрача таго, буду займацца вучобай — у чэрвені пачынаецца сесія, вельмі шмат працы», — сказаў ён.

Як паведамлялася раней, актывіст быў затрыманы міліцыяй 19 мая каля ўніверсама «Першамайскі». У знак салідарнасці са зняволеным віцебскім апазіцыянерам Сяргеем Каваленкам ён разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг, і праз некалькі хвілін да яго пад’ехала машына з супрацоўнікамі міліцыі. Пасля таго як Моўчан пацікавіўся, за што яго затрымліваюць, супрацоўнікі міліцыі пачалі яго збіваць. Паводле інфармацыі сведак, Андрэя збівалі і на вуліцы, і ў машыне — пра гэта ён паспеў паведаміць па тэлефоне сваёй сястры, калі знаходзіўся ў міліцыі. У аддзяленні сястры паведамілі, што ў дачыненні да затрыманага збіраюцца распачынаць крымінальную справу за абразу прэзідэнта і збіванне супрацоўніка міліцыі пры выкананні.

Першапачаткова ўрачы зафіксавалі ў збітага Моўчана не толькі чэрапна-мазгавую траўму, але і пералом сківіцы.
Аднак 23 мая доктар сказаў Моўчану, што пералом сківіцы ў яго стары. Андрэй сцвярджае, што ніякага пералому сківіцы раней у яго не было. 25 мая Моўчана выпісалі з бальніцы з афіцыйна ўстаноўленым дыягназам «чэрапна-мазгавая траўма», далейшае лячэнне яму прапанавалі праходзіць у паліклініцы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?