У Альшанах працуюць усе — і малыя, і старыя. Фота «Звязды».
У Альшанах жыве 6000 чалавек. Фота Abw.by.
Тыповая альшанская сям'я — шматдзетная. Фота «Звязды».
Тыповы альшанскі дом. Фота svpressa.ru.
Прыватная цяпліца ў Альшанах. Фота svpressa.ru.
Моцна выйграюць тыя сяляне, якія маюць уласныя фуры. Фота svpressa.ru.
Гуртовы рынак на майдане Альшан. Фота svpressa.ru.
Ну аўтар малайчына, загнуў: «Як на агурках зарабіць мільёны»! Шо, жаба душыць? Дык газуй у гарвыканкам, бяры зямлі і ўкалвай там дзень і ноч, як мы гэта робім! Мы, у адрозненне ад вас, спадары, не мычым і не наракаем на жыццё, а робім сваю справу. І каб усе так як мы! Гэта вам любы разумна думаючы чалавек скажа. Для нас, жыхароў Столінскага раёна, галоўнае, каб нам не перашкаджалі працаваць. А што тычыцца афіцыйнага беспрацоўя, то дайце нам працоўныя месцы, каб мы маглі пракарміць сямёра дзяцей. Прывядзіце прыклад, дзе нараджальнасць вышэйшая, чым у Альшанах!? А то там у горадзе высераце па адным дзіцяці, дый годзе.
За тое, што падтрымліваем дэмаграфічную сітуацыю ў парадку, за гэта ўжо можна зрабіць нармальную дарогу і газ правесці па ўсіх Альшанах, а то ў Белавушы ўсім газ бясплатна, а нам плаці і чакай 10 год.
Карацей, маўчыце і не совайце свой нос у альшанскае жыццё. Не вучыце жыць тых, хто паказвае, як трэба працаваць.
* * *
Альшаны — вёска ў Столінскім раёне. Большасць жыхароў Століншчыны цягам 1970—1990-х перайшла ў пратэстантызм. Гэта супала з развіццём прадпрымальніцкага духу.