Намеснік старшыні праўлення Нацбанка Сяргей Дубкоў 28 мая разаслаў ліст кіраўнікам камерцыйных банкаў. У ім

ён просіць «разгледзець пытанне аказання бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі» музею гісторыі Магілёва.

Дубкоў заклікае дапамагчы музею выкупіць у прыватнага калекцыянера ў Маскве арыгінальнае выданне на старабеларускай мове Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года.

«Статут быў выстаўлены на продаж на электронным аўкцыёне і ацэнены ў 45 тыс. даляраў ЗША, — нагадвае Сяргей Дубкоў. —

Для беларусаў гэта рэальная магчымасць вярнуць у краіну значную гісторыка-культурную каштоўнасць».

Гэтаму лісту папярэднічаў зварот дырэктара музея гісторыі Магілёва Аляксея Бацюкова на імя старшыні праўлення Нацбанка Надзеі Ермаковай. А. Бацюкоў папрасіў Нацбанк «аказаць падтрымку і садзейнічанне ў зборы сродкаў для выкупу кнігі».

Па стане на 26 траўня ў Магілёве ўжо сабралі 15 тысяч даляраў для выкупу.

Сам Аляксей Бацюкоў днямі пабываў у Маскве, дзе перадаў 4,5 тыс. даляраў маскоўскаму калекцыянеру ў якасці закладу ў 10%. «Мы ўнеслі задатак, гэта значыць, што Статут не прададуць пакуль ніякім іншым людзям, будуць чакаць, пакуль мы збярэм усе грошы», — каментаваў дырэктар музея.

Усю суму за Статут трэба перадаць прадаўцу да 25 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?