Эдуарда Хіля перавялі з Марыінскай бальніцы Пецярбурга ў Расійскі
Дактары кажуць, што ў мозгу спевака адбыліся незваротныя змены. У яго пашкоджаны цэлы шэраг жыццёва важных функцый. Гаворка ідзе ў першую чаргу пра дыханне і рухі.
Як паведамляе Life News,
Сям’я вядомага артыста спадзяецца, што кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Вераніка Скварцова можа паспрыяць у выдзяленні грашовай квоты на лячэнне спевака.
Па словах дактароў, за той час, што Хіль знаходзіўся ў шпіталі, яго не наведаў ні адзін буйны пецярбургскі чыноўнік. Не было заўважана і наведнікаў, якія належаць да сталічнай эліты.
Медыкі кажуць, што выратаваць артыста можна. Але гарантый пры такім захворванні ніхто не дасць.
«Неабходная тэрміновая аперацыя, — заявіў адзін з дактароў інстытута. — Ёсць два варыянты: рабіць яе ці ў нас у клініцы, ці за мяжой. Пры гэтым гарантый і прагнозаў не будзе. У любым выпадку спатрэбяцца дадатковыя сродкі».
Між тым сям’я Хіля звярнулася да прадстаўнікоў СМІ з просьбай «пакінуць сям’ю ў спакоі». Па словах жонкі спевака, Хіль «знаходзіцца ў бальніцы ўжо каля месяца, і гэта вельмі цяжка, а тым больш засмучае, што з гэтага робяць сенсацыю».
Эдуард Хіль нарадзіўся 4 верасня 1934 у Смаленску. Вайну перажыў у эвакуацыі. У 1960 годзе скончыў Ленінградскую кансерваторыю і пачаў выступаць як саліст Ленканцэрта. З голасам Эдуарда Хіля асацыююцца вядомыя песні «С чего начинается Родина?», «У леса на опушке», «На безымянной высоте», «Как провожают пароходы», «Ходит песенка по кругу», «Это было недавно, это было давно», «Голубые города», «Березовый сок», «Солнечная баллада», «Не плачь, девчонка», «Остаюсь ленинградцем» і многія іншыя. Ні адна «Песня года», ні адзін навагодні «Блакітны агеньчык» не абыходзіліся без удзелу Хіля.
У перабудову ён працаваў з Сяргеем Курохіным, затым з’ехаў за мяжу і спяваў у парыжскай кавярні «Распуцін», дзе яго слухачамі былі Мірэй Мацье і Франсуа Мітэран. Затым ён вярнуўся на радзіму.
Два гады таму адбылося «другое нараджэнне» легенды савецкіх часоў: песня без словаў пад назвай «Я вельмі рады, бо я нарэшце вяртаюся дадому», выкананая больш за 40 гадоў таму назад папулярным спеваком савецкай эпохі, нечакана для ўсіх зрабілася хітом інтэрнэту.
Відэаролік з запісам песні прагледзелі некалькі мільёнаў карыстальнікаў, якія пакінулі сотні захопленых каментароў. Асаблівай папулярнасцю шлягер карыстаўся ў ЗША, а савецкі выканаўца пацясніў на плакатах прэзідэнта краіны Барака Абаму.
Эдуард Хіль расказаў у інтэрв’ю журналістам, што пра сваю нечаканую славу ён даведаўся ад уласнага ўнука і быў, па яго словах, «ашаломлены» гэтай навіной. Ён нават працытаваў унука, які сфармуляваў навіну наступным чынам: «Дзядуля, у цябе шмат кліентаў у Амерыцы».