У Беларусі плануецца стварэнне двух медыяхолдынгаў, паведаміў кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта краіны Уладзімір Макей, выступаючы ў аўторак у Мінску на пленарным пасяджэнні VII Беларускага міжнароднага медыяфоруму «Партнёрства ў імя будучыні: мадэлі новай эпохі».
«Цяпер мы стаім на парозе правядзення маштабнай рэформы медыярынку», — заявіў У.Макей.
Паводле яго слоў, кансалідацыя патэнцыялаў і канцэнтрацыя намаганняў у рабоце друкаваных СМІ дазволіць ім эфектыўна працаваць у цяперашніх палітычных і эканамічных умовах». У.Макей удакладніў, што зараз ідзе праца над стварэннем ўзбуйненых інфармацыйных структур, якія будуць арганізоўвацца на базе вядучых рэспубліканскіх друкаваных СМІ, паведамляе Interfax.by.
***
Нагадаем, што 18 мая падчас наведвання Ушачаў міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі заявіў,
што будуць створаныя два выдавецкія дамы на базе рэспубліканскіх газет.«Краіна невялікая, а рэспубліканскіх газет пяць, у той час як у вялікай Расіі ўсяго адна агульнафедэральная [дзяржаўная] газета», — канстатаваў ён. Пры гэтым міністр адзначыў, што тэматыка матэрыялаў, форма іх падачы мала адрозніваюцца ў выданняў.
Адзін выдавецкі дом будзе створаны на базе чатырох рэспубліканскіх газет.Цяпер вядзецца аб’яднанне юрыдычных асоб. «На першым этапе самі газеты захаваюцца. Аптымізуецца кіраўніцкі апарат», — растлумачыў Праляскоўскі і не выключыў, што канчатковым вынікам аб’яднання стане выданне адной
Гаворачы аб другім выдавецкім доме, Алег Праляскоўскі растлумачыў, што ён будзе сфармаваны на базе газеты «Звязда» і