Аляксандр Лукашэнка 29 мая правёў рабочую сустрэчу з генеральным дырэктарам ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» Валерыем Івановым. На сустрэчы, у прыватнасці, гаворка ішла пра фінансава-эканамічную дзейнасць, а таксама ў цэлым пра перспектывы прадпрыемства.

Лукашэнка адзначыў, што гэтая тэма будзе разглядацца і падчас візіту ў Беларусь прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

«Гэта адно з пытанняў, якія я хацеў бы абмеркаваць з прэзідэнтам Расіі… — у плане ўзмацнення нашай сумеснай работы па рэалізацыі калійных угнаенняў, а можа быць, і пашырэння гэтай кампаніі, перадачы ёй вялікіх функцый па рэалізацыі азотных, фосфарных угнаенняў, далучэння да гэтага аб’ёмаў расійскіх кампаній. Таму што аб’ёмы, якія праходзяць праз калійную кампанію, вельмі вялікія — каля $ 3 мільярдаў толькі беларускага боку і столькі ж — расійскага. На нафце столькі буйныя кампаніі не зарабляюць, колькі на продажы калійных угнаенняў. Таму пытанне існавання сумеснай кампаніі — гэта не пытанне, яна павінна існаваць, павінна ўзмацняцца, развівацца. У якім кірунку — гэта мы абмяркуем з прэзідэнтам Расіі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

  • * * *

45% акцый «Беларускай калійнай кампаніі» належыць «Беларуськалію», 5% — Беларускай чыгунцы, 50% — «Уралкалію».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?