10 грамадзян Беларусі, найбольш актыўных фігурантаў так званай калійнай справы, арыштаваныя і змешчаныя ў СІЗА КДБ, паведаміў журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення эканамічнай бяспекі КДБ Беларусі Віктар Русак.

«Выяўлена добра арганізаваная, тэрытарыяльна разгалінаваная злачынная група, што наносіла істотную эканамічную шкоду інтарэсам дзяржавы», — падкрэсліў В.Русак, удакладніўшы, што толькі за 2011 год шкода ад незаконнага гандлю калійнымі ўгнаеннямі склала амаль 109 млрд. рублёў (каля $30 млн).

Паводле яго слоў, злачынная схема заключалася ў набыцці калія па кошце ад $12 да $20 за тону ў аграсэрвісаў і фермерскіх гаспадарак. Далей, з падробленымі дакументамш, пад выглядам расійскай прадукцыі, калій пастаўляўся за мяжу па $350–400 за тону. «У супрацьпраўную дзейнасць было ўцягнута не менш за 40 чалавек, 4 аўтаномныя злачынныя групы, выкарыстоўвалася некалькі суб’ектаў гаспадарання», — удакладніў В.Русак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?