Ахвярамі землятрусу магнітудай 5,8 у рэгіёне Эмілія-Раманья на поўначы Італіі сталі мінімум 15 чалавек. У Модене, Мілане і Брэшыі падземныя штуршкі магнітудай ад 4,7 да 5,6 фіксавалі да сярэдзіны дня.

Федэрацыя футбола Італіі адмяніла таварыскі матч сваёй зборнай супраць каманды Люксембурга ў Парме, якая знаходзіцца ў Эміліі-Раманье.

Цяперашні землятрус адбыўся праз тыдзень пасля серыі падземных штуршкоў, наймацнейшы з якіх меў магнітудай 5,9. Тады загінулі сем чалавек, больш за сотню атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. 22 мая ў рэгіёне з-за землятрусаў быў уведзены рэжым надзвычайнага становішча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?