Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі, 31 мая, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ў другой палове дня ў заходніх раёнах месцамі невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +3–9°С, максімальная днём +13–20°С.

У Мінску 31 мая — пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў. Вецер заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +5–7°С, максімальная днём +15–17°С.

1 чэрвеня па краіне прагназуецца пахмурнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу ў асобных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны па захадзе рэспублікі месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёвай чвэрці 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +3–10°С, максімальная днём +13–20°С, па Гомельскай вобласці да +23°С.

2 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пахмурнае з праясненнямі надвор’е. Часам дажджы, ноччу месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва-заходні, заходні 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад +3°С па захадзе да +12°С па ўсходзе краіны, максімальная днём +11–18°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?