— Я яго атрымаў. Але навіна для мяне не зусім прыемная. Тут не хочацца жартаваць. Гэта беларускія рэаліі, якія, напэўна, не варта і каментаваць, калі нічога не можаш змяніць. Атрымаў што хацеў. Чарговы раз пераканаўся, што я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь, — расказаў Дзмітрый Шэпелеў Каці Асадчай ў эфіры праграмы «Свецкае жыццё», паведамляе ТСН. — Такая працэдура існуе ў Беларусі. І ўсе мужчыны абавязаныя гэта рабіць. Я не магу сказаць, што з гэтым згодны. Але калі б я адмовіўся, то ты б брала ў мяне інтэрв’ю ў беларускім СІЗА. Таму, мне падаецца, я ўсё ж зрабіў правільны выбар.

Калі б тэлевядоўца адмовіўся рабіць адбіткі пальцаў, яму б пагражала 15 сутак арышту.

Але разам з тым Шэпелеў прызнаўся, што не хацеў бы мяняць грамадзянства з беларускага на расійскае.

— Я вельмі ганаруся сваім грамадзянствам. У разумнай песні пяецца: «Я люблю краіну і ненавіджу дзяржаву». Гэта блізка да таго, што я думаю. Змяняць грамадзянства я не хачу. Мне рабілі прапанову прыняць расійскае грамадзянства, але я яе адхіліў і па-ранейшаму думаю, што я зрабіў правільна, — падкрэсліў Шэпелеў.

На пытанне вядоўцы, ці прапаноўвалі яму ўкраінскае грамадзянства, Дзмітрый адзначыў: «Мне пакуль прапаноўвалі толькі Народнага артыста Украіны. Але я таксама адмовіўся. Я проста ў нейкі момант уявіў, што мы сустрэнемся з Юрыем Нікалаевым, і я яму, Народнаму артысту Расіі, скажу: «Я ж цяпер, Юрый Аляксандравіч, таксама, у свае 29, „народны“, і вырашыў гэтага не рабіць», — адзначыў тэлевядоўца, так і не сказаўшы, хто менавіта зрабіў яму такую прапанову.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?