У суд Першамайскага раёна Мінска 28 мая накіраваны матэрыялы крымінальнай справы выкладчыка і работніцы адной са сталічных ВНУ, якія абвінавачваюцца ў карупцыйных злачынствах.

Як расказаў старшы памочнік пракурора Мінска Сяргей Балашаў, выкладчыку прад’яўлена абвінавачанне ў атрыманні хабараў, яго саўдзельніцы — у падбухторванні да давання хабараў.

Устаноўлена, што хабары выкладчык атрымліваў ад студэнтаў-завочнікаў за паспяховую здачу экзаменаў па вышэйшай матэматыцы.
Іх памер складаў ад 250 да 300 долараў. Акрамя таго, у якасці хабараў фігуравалі матэрыяльныя каштоўнасці, напрыклад, плёнка для басейна, трымер, паслугі па рамонце кватэры. Аб тым, што пытанне паспяховай здачы экзаменаў можна вырашыць станоўча пры дапамозе хабару, студэнтам паведамляла памочніца выкладчыка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?