Старшыня Першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Беларуськалій» Беларускага незалежнага прафсаюза Сяргей Чаркасаў 25 мая накіраваў ліст міністру працы Марыяне Шчоткінай. У лісце было прапанавана зрабіць захады па выяўленні і спыненні незаконнай дзейнасці супраць работнікаў прадпрыемства ААТ «Беларуськалій» сталі сябрамі Незалежнага прафсаюза.

«На жаль, мы вымушаныя канстатаваць далейшыя факты незаконнага ціску на работнікаў ААТ „Беларуськалій“ з мэтай іх вываду з шэрагаў Незалежнага прафсаюза гарнякоў з боку кіраўнікоў і ідэалагічных работнікаў прадпрыемства.

Так, цягам ужо пяці месяцаў гэтага года, у прафсаюз звяртаюцца работнікі з розных прампляцовак прадпрыемстваў нашага прафсаюза з патрабаваннямі разабрацца ў сітуацыі і скаргамі на ціск і патрабаванні кіраўнікоў аб выхадзе з НПГ. Па стане на сённяшні дзень выведзена больш за 150 чалавек.

Кіраўніцтва НПГ неаднаразова сустракалася з генеральным дырэктарам Кірыенкам В.М і іншымі кіраўнікамі прадпрыемства. Па выніках сустрэч канфлікт павінен быў быць вырашаны.

Тым не менш, 10 мая на пасяджэнні Мінаблвыканкама разглядалася пытанне незалежных прафсаюзаў, дзе незалежныя прафсаюзы характарызаваліся як дэструктыўныя сілы, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Мінаблвыканкама нават называў колькасць выведзеных з прафсаюза работнікаў, якія супадаюць з нашай інфармацыяй аб дынаміцы колькасці. Прадстаўнікі прафсаюза на пасяджэнне запрошаны не былі, і мы атрымалі гэтую інфармацыю толькі дэ-факта з паведамлення ў СМІ.

Прапануем неадкладна прыняць з вашага боку ўсе неабходныя меры па выяўленні і спыненні незаконнай дзейнасці супраць работнікаў прадпрыемства з мэтай захавання нармальнага сацыяльнага клімату і працоўнага становішча на прадпрыемстве.
Таксама прапануем вынесці тое, што адбываецца, на абмеркаванне Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях з мэтай прыняцця звароту і распрацоўкі іншых неабходных мер для спынення грубейшага парушэння нормаў арт.14 ч.2 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь:

„Адносіны ў сацыяльна-працоўнай сферы паміж органамі дзяржаўнага кіравання, аб’яднаннямі наймальнікаў і прафесійнымі саюзамі ажыццяўляюцца на прынцыпах сацыяльнага партнёрства і ўзаемадзеяння бакоў“.

Мяркуем, што вышэйпададзеныя дзеянні групы службовых асоб ідэалагічных і іншых органаў у дачыненні да работнікаў прадпрыемства і прафсаюзаў нясуць загадзя антыканстытуцыйны характар».

Старшыня НПГ ААТ «Беларуськалій» С. М. Чаркасаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?