Сёння, 30 мая, споўнілася 13 гадоў (1999) з часу трагедыі, што здарылася на станцыі метро «Няміга» ў Мінску.

Трагедыя здарылася пры канцы піўнога свята, што праводзілася ў беларускай сталіцы 30 мая 1999 года.

Хаваючыся ад залевы ў пераходзе да станцыі метро, у цісканіне загінулі 53 чалавекі, больш за 250 пацярпелі. Бальшыня загінулых — былі маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 20 гадоў.

На месцы трагедыі, ля ўваходу на станцыю, 30 мая 2002 г. быў усталяваны помнік у выглядзе 53 руж, раскіданых па метафарычных прыступках, а таксама каплічка з праваслаўным крыжом.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?