Адзін з самых паспяховых беларускіх бізнэсоўцаў Уладзімір Пефціеў прадаў кампанію «Белтэхэкспарт», якая займаецца экспартам узбраенняў і вайсковай тэхнікі, расійскаму бізнэсоўцу Гурыновічу.

«Кампанія ЗАТ «Белтэхэкспарт» пацвярджае інфармацыю аб змене ўладальніка кантрольнага пакета акцый групы кампаній ЗАТ «Кіруючая кампанія «Белтэх Холдынг», у якую ўваходзіць ЗАТ «Белтэхэкспарт». Уладальнікам кантрольнага пакета акцый групы кампаній стаў расейскі бізнэсовец Гурыновіч Дзмітрый Фёдаравіч», -- паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у кампаніі.

На прадпрыемстве таксама паведамілі, што «Пефціеў Уладзімір Паўлавіч цалкам спыніў свой удзел у названай групе кампаній».

Паводле інфармацыі «Белтэхэкспарту», Дз. Гурыновіч — выпускнік і аспірант Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры прэзідэнце РФ (з адзнакай), уключаны ў кадравы рэзэрв прэзідэнта РФ.

«Стварэнне магутнага супрацоўніцтва Расіі і Беларусі ў галіне ВТС і экспарту спецмаёмасці ў выніку гэткай замены мае велізарную перавагу і дае поўную ўпэўненасць у тым, што ЗАТ «Белтэхэкспарт» выйдзе на прынцыпова новыя пазіцыі на сусветным рынку», — перакананыя ў кампаніі.

Нагадаем, што ў красавіку Пефціеў пакінуў пасаду кіраўніка Беларускай тэніснай федэрацыі -- яго змяніў Аляксандр Шакуцін
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?