30 мая пачаўся двухдзённы рабочы візіт беларускай дэлегацыі на чале з першым намеснікам прэм’ер-міністра Уладзімірам Сямашкам у Баліварыянскую Рэспубліку Венесуэла. Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

У складзе дэлегацыі — намеснік міністра замежных спраў Сяргей Алейнік, прадстаўнікі міністэрстваў архітэктуры і будаўніцтва, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, энергетыкі.

«Мэтай візіту з’яўляецца абмеркаванне найбольш важных аспектаў двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама інспектаванне аб’ектаў беларуска-венесуэльскага ўзаемадзеяння: заводаў па вытворчасці грузавых аўтамабіляў, трактароў, дарожна-будаўнічай тэхнікі, будаўнічых матэрыялаў, жылля, аграгарадка», — паведамляе прэс-служба.

Запланаваны сустрэчы беларускай дэлегацыі з кіраўнікамі міністэрстваў замежных спраў, прамысловасці, нафты і здабыўной прамысловасці, будаўніцтва і жылога асяроддзя, сельскай гаспадаркі і зямель, шэрагу прадпрыемстваў Венесуэлы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?