Квіткі на таварыскі матч нацыянальных футбольных зборных каманд Беларусі і Літвы, які пройдзе 7 чэрвеня ў Мінску на стадыёне «Дынама» ужо паступілі ў продаж.Набыць іх можна на сайце білетнага аператара ticketpro.by.
Кошт квіткоў на 1, 3, 13, 14, 27, 28 і 29 сектары складае 20 000 рублёў, 21 і 22 сектары па 10 000 рублёў.
Упершыню Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» будзе прадаваць квіткі на сямейны сектар (№2), куды будуць пускаць сем'і з дзецьмі да 14 гадоў уключна, кошт такога квітка будзе роўны 10.000 рублёў.
0
0
0
0
0
0