Вопіс правялі тры судовыя выканаўцы агульных судоў у прысутнасці двух панятых — супрацоўнікаў ЖЭСа.

Пошук панятых заняў працяглы час, таму што жыхары дома адмаўляліся выконваць гэту ролю, даведаўшыся, што справа звязана з палітыкай.

Як паведаміла БелаПАН праваабаронца Таццяна Равяка, офіс не апячатаны.

«Таму пакуль праваабарончы цэнтр будзе працаваць тут.
Колькі будзе доўжыцца такая сітуацыя — дзень, тыдзень або месяц, будзе залежаць ад далейшых судовых рашэнняў», — сказала яна.

Разам з тым, зазначыла Равяка, праваабаронцы ўсведамляюць, што офіс будзе канфіскаваны. «Таму мы зараз шукаем памяшканне, у якім будзе размешчаны новы офіс. Праваабарончая работа такая, што працаваць асобна па сваіх кватэрах мы не зможам», — сказала яна. Равяка паведаміла, што асабліва важнай будзе праца ў агульным офісе падчас парламенцкіх выбараў, за ходам якіх праваабаронцы будуць актыўна назіраць.

Жонка старшыні «Вясны» Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук заявіла, што лічыць вопіс маёмасці незаконным, як і рашэнне суда ў дачыненні да мужа.

У гэтым офісе «Вясна» размяшчалася 11 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?