Паставілі яго на прыпынку «Чэрвеньскі рынак» у бок Партызанскага праспекта. Цяпер пасажыры ведаюць, колькі неабходна чакаць тралейбуса ці аўтобуса патрэбнага маршруту.

Пакуль навінка працуе ў тэставым рэжыме, і давяраць яе дадзеным на ўсе сто адсоткаў транспартнікі не рэкамендуюць. Аднак карэспандэнт ужо паспеў пераканацца асабіста — паказанні абсалютна дакладныя!

Расклад загружаецца аўтаномна. Ад білетнага кіёска падведзена толькі электрасілкаванне.

У выпадку поспеху тэставай эксплуатацыі, усталяваць такія ж электронныя табло могуць на ўсіх прыпынках грамадскага транспарту ў Мінску — зразумела, калі будзе адпаведнае фінансаванне.

Цікава, што навінка выклікала шчырае здзіўленне нават білетных кантралёраў, якія прыехалі на прыпынак — па іх словах, яны ўбачылі такі цуд тэхнікі ўпершыню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?