Сёньня ў Савецкім судзе сталіцы мусілі адбыцца суды над старшынёй Партыі БНФ Вінцуком Вячоркам і апазыцыйным актывістам Вячаславам Сіўчыкам. Іх абодвух паасобку затрымалі 13 сакавіка, склалі пратаколы затрыманьня за нецэнзурную лаянку. Ноч на 14 сакавіка Вячорка зь Сіўчыкам правялі на Акрэсьціна. Назаўтра іх нечакана выпусьцілі, растлумачыўшы гэта тым, што няправільна былі аформленыя пратаколы. Палітыкам уручылі павесткі на 23 сакавіка ў Савецкі суд. Працэс над Вячоркам мусіў адбыцца а 10 раніцы, а над Сіўчыкам – а 11.

У дзесяць падтрымаць Вінцука Вячорку да будынку суду на Лагойскі тракт прыйшлі паслы эўрапейскіх краінаў – Вялікай Брытаніі, Францыі, Чэхіі. Аднак чаканьні дыпляматаў аказаліся марнымі, Вячорка у суд не прыйшоў.

Затое прыйшоў на суд Вячаслаў Сіўчык. Судзьдзя Аксана Рэлява пасьля невялічкай размовы зь Сіўчыкам прыняла рашэньне перанесьці працэс на 4 красавіка, пры гэтым палітка ў суд даставяць міліцыянты. Такім чынам і Вячорка, і Сіўчык змогуць узяць удзел у сьвяткаваньні Дня Волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?