Аб гэтым паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Мар'яна Шчоткіна на online прыёме.

"Згодна з указам №35 "Аб павышэнні пенсій" у 2012 годзе працоўныя пенсіі будуць пераразлічаны з 1 жніўня і з 1 лістапада, зыходзячы з сярэдняга заробку щ краине за другі і трэці кварталы адпаведна", - сказала міністр.

Папярэднія пераразлікі ў гэтым годзе былі з 1 лютага і з 1 мая.

Адказваючы на пытанне аб адкладзенай пенсіі, Мар'яна Шчоткіна растлумачыла, што цяпер пры звароце па пенсію па ўзросту пазней за дасягненне агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту (або пры адмове ад атрымання ўжо назначанай пенсіі па ўзросту) пенсія павялічваецца на 1% заработку за кожныя два месяцы работы без атрымання пенсіі. Пры гэтым пенсія максімальным памерам (75% заробку) не абмяжоўваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?