8 чэрвеня ў клубе Fashion адбудзецца канцэрт гурту IOWA — магілёўцаў, якія сваімі лёгкімі песнямі скарылі расійскую публіку. У абойме гурту два хіты — «Мама» і «Простая песня», і калі другі з іх бадзёра прасоўваецца па сацыяльных сетках, дык першы па папулярнасці на Ютубе ўжо абыйшоў «Не быць скотам» «Ляпісаў» -, набраўшы пад мільён праглядаў.

Назва IOWA — не ад амерыканскага штату. Гэта скарачэнне ад англійскай ідыёмы «Idiots Out Wandering Around» («Праўду не схаваеш»), кажуць музыкі.

IOWA тексты песен(слова), биография(история) группы, фото

Спачатку ўдзельнікі IOWA жылі ў Магілёве і гралі больш рокавыя песні. У 2010 яны з’ехалі ў Санкт-Пецярбург, каб паспрабаваць свае сілы на расійскай сцэне. Іх песні трапілі на музычныя тэлеканалы. У творах «Аёвы» адсутнічае пампезнасць і пафас, тыповыя для расійскай эстрады — магілёўскія музыкі бліжэй да заходняй поп-культуры. Цікава, што

IOWA будзе прадстаўляць рРасію на міжнародным конкурсе «Новая хваля» ў Юрмале (Латвія), хоць пашпарты ў музыкаў па-ранейшаму беларускія.

Песні вакалістка Кацярына Іванчыкава і гітарыст Леанід Цярэшчанка пішуць самі, кліпы таксама здымаюць на ўласныя сродкі і без асаблівых спецэфектаў — магчыма таму гэтая музыка і «запрацавала» -.

IOWA не падобная на праект, створаны канвеерным метадам «фабрыкі зорак».

Схадзіць на канцэрт IOWA ў Мінску каштуе 100–150 тысяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?