Будаўніцтва аўтадарогі Магілёў — Мінск (М4) будзе завершана да 1 верасня 2012 года, паведаміў 31 мая намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін, выступаючы ў палаце прадстаўнікоў.

Акрамя таго, Анатоль Калінін адказаў на пытанне дэпутата Анатоля Глаза па аўтадарозе М5 (Бабруйск — Жлобін). Парламентарый звярнуў увагу, што пры будаўніцтве гэтай трасы плануецца пракласці дарогу праз густанаселеныя пункты, у тым ліку праз аграгарадок.

Спатрэбіцца знос больш як 20 дамоў, і, зразумела, людзі пачынаюць ужо хвалявацца.
Дэпутат папрасіў разабрацца з гэтай праблемай і папярэдзіць канфлікт.

Віцэ-прэм’ер растлумачыў, што быў распрацаваны праект, у тым ліку маючы дачыненне і да гэтай трасы. На два ўчасткі — Бабруйск — Жлобін і Жлобін — Гомель — прадастаўляюцца льготныя крэдыты кітайскім бокам. «Распрацаваны праект, які прайшоў экспертызу, але кіраўнік дзяржавы паставіў задачу па аналізу затрат. Былі дапушчаны істотныя празмернасці, калі развязкі рабіліся там, дзе маглі і не быць», — сказаў Калінін. Ён адзначыў, што сітуацыя была прааналізавана. З плана выключылі частку развязак і абходаў.

Гаворачы канкрэтна аб населеных пунктах, пытанне па якіх задаў дэпутат Анатоль Глаз, віцэ-прэм’ер адзначыў: «Можна прайсці гэтыя населеныя пункты без зносу дамоў.

Там ёсць некалькі старых дамоў, якія не ўяўляюць каштоўнасці.
Мы будзем весці дыялог з грамадзянамі. Але гэта без ушчамлення ўласнасці, у тым ліку маёмаснай. Так, створацца нейкія часовыя нязручнасці, але сучасныя тэхналогіі даюць магчымасць стварыць шумазасцерагальныя ўстройствы і больш камфортныя ўмовы». Анатоль Калінін дадаў, што гэта пытанне будзе разгледжана прадметна, а затым будзе прынята рашэнне.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?