Сяргей Маўродзі заявіў пра стварэнне новай фінансавай піраміды, якая будзе называцца МММ-2012.

Як растлумачыў Маўродзі,

новая піраміда патрэбна, у прыватнасці, для таго, каб дапамагчы старой, МММ-2011, якая ў сераду канчаткова спыніла выплаты, праз што ўдзельнікі піраміды пачалі масава забіраць сродкі з сістэмы.

«Правілы і ўмовы ў МММ-2012 будуць тыя ж самыя, што паспяхова дзейнічалі ў МММ-2011 на працягу цэлых паўтара гадоў, да ўсіх апошніх катаклізмаў і перыпетый: ўклады і дэпазіты, звычайныя і звышдаходныя. Адзінае адрозненне, не будзе льготнікаў (а значыць, усіх гэтых бясконцых схем і махінацый з бонусамі)", - гаворыцца ў заяве Маўродзі. Дэпазіты складуць да 75% гадавых.

МММ-2012 пры гэтым не будзе адмяняць МММ-2011. Плануецца, што сродкі, якія будзе атрымліваць новая піраміда, часткова пойдуць у старую. Каб ўкладчыкі не перакладалі сродкі з старой піраміды ў новую, у старой будуць большыя працэнты па ўкладах. У астатнім, за выключэннем дэталяў з налічэннем бонусаў, піраміды адрознівацца не будуць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?