Г. Смаргонь Вялейск. павету Віленск. губ. Смаргонь цяпер — першы фабрычны горад у Віленск. губ. (ня лічачы Вільні). Тутака каля 60 гарбарань і валкерань, апроч таго 3 шэрсьцямыйкі, 1 табачная фабрыка, 2 лесапілкі, 2 бровары (стаяць) і другія невялікія фабрыкі. За апошнія гады Смаргонь мае блізка саўсім гарадзкі выгляд. Тратуары, ліхтарні газавыя, будоўлі каменныя, кінэматографы (2)… Саўсім горад!

Міхалка Смаргонскі

Гор. Полацак Віцебск. губэрні. Летась восеняй быў у нас беларускі вечар і, здавалася, людзі аджылі, загаманілі. Але як выехалі тыя людзі, што рабілі вечар, то ўсё ізноў і заснула: ніхто ніякай не вядзе работы.

С.В.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?