Так, для атрымання аднаразовай візы без запрашэння беларусам, якія выязджаюць у Літву на тэрмін да 30 дзён, апрача поліса медыцынскага страхавання неабходна прадставіць падцвярджэнне наяўнасці фінансавых сродкаў на тэрмін знаходжання ў Літве з разліку 40 еўра ў дзень. Пацвердзіць плацежаздольнасць суіскальнікі візы могуць пры дапамозе ўласна падпісаных дарожных чэкаў і іх копій, актуальнай даведкай з банка аб наяўнасці сродкаў або выпіскай з рахунку крэдытнай карткі. Прычым тым, хто выязджае на падставе запрашэнняў, пацверджаных Дэпартаментам міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літвы, не трэба падцвярджаць наяўнасць грашовых сродкаў.

Для атрымання шматразовай візы грамадзяне Беларусі, а таксама грамадзяне ішных дзяржаў, якія маюць дазвол на пражыванне ў Беларусі, цяпер змогуць звяртацца толькі ў консульскую службу Літоўскай Рэспублікі ў межах консульскай акругі, дзе яны жывуць. Напрыклад, пасольства Літвы ў Мінску не будзе абслугоўваць жыхароў Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.

У дыпмісіі зазначылі, што запрашэнне для афармлення візы не спатрэбіцца для членаў сямей асоб літоўскага паходжання, якія выязджаюць разам; членаў сямей асоб, якія захавалі права на грамадзянства Літоўскай Рэспублікі; асоб, якія маюць права на часовае і пастаяннае пражыванне ў дзяржавах Еўрасаюза. Запрашэнне таксама не патрэбна для асоб, чые грамадзянскія правы адноўлены згодна з законам Літоўскай Рэспублікі «Аб аднаўленні правоў асоб, рэпрэсаваных за спраціўленне акупацыйным рэжымам», і членам сямей, якія выязджаюць з імі. У гэтым выпадку неабходна прадставіць даведку аб тэрміне асуджэння, зняволення, ссылкі або іншага абмежавання волі. Запрашэнне таксама не патрэбна для тых, каму на праве ўласнасці належыць зарэгістраванае ў Літве памяшканне памерам не менш за 14 квадратных метраў жылой плошчы: аднапакаёвы жылы дом, яго частка, кватэра або іншае памяшканне, прызначанае для пражывання асобы або сям’і. На такіх жа ўмовах могуць выязджаць члены сям’і, калі на кожнага з іх прыпадае 14 квадратных метраў жылой плошчы. Згодна з новымі правіламі, у запрашэнні не маюць патрэбы асобы ва ўзросце 65 гадоў і старэй і тыя, хто наведвае месцы пахаванняў блізкіх сваякоў на тэрыторыі Літвы на тэрмін да 10 дзён (два разы на працягу года пры наяўнасці дакумента, што пацвярджае захаванасць магілы).

У пасольстве таксама падкрэслілі, што 1 красавіка спыняецца выдача групавых віз.

Падаваць дакументы на атрыманне літоўскай візы трэба не раней чым за тры месяцы да паездкі ў Літву.

Як патлумачылі БелаПАН у пасольстве, згаданыя змяненні звязаны з будучым уступленнем Літвы ў шэнгенскую зону.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?