Найбуйнейшы аператар кабельнага вяшчання Мінска МТІС 1 чэрвеня пачынае вяшчанне канала дакументальнага кіно «Мінск 24 ДОК».

«Гэта новы тэлеканал найлепшай дакументалістыкі сучаснасці. У эфіры канала фільмы, якія атрымалі ўзнагароды міжнародных фестываляў, праекты вядомых журналістаў, якім апладзіравалі найбуйнейшыя кіназалы свету і перадачы пра самае важнае сёння. Увазе гледача новага тэлеканала будуць прадстаўлены рубрыкі: злабадзённыя палітычныя і эканамічныя падзеі („Паліт“), экалогіі планеты („Эка“), сучаснае мастацтва („Арт“), запамінальныя гісторыі з чалавечага жыцця („Людзі“) і погляд замежных журналістаў на постсавецкую рэчаіснасць („Іно“)», — паведамляецца на сайце кампаніі.

Трансляцыя расійскага канала «24ДОК», на базе якога цяпер будзе створаны мінскі аналаг, была спыненая аператарам «Космас-ТБ» у маі 2008 года пасля дэманстрацыі фільма «Звычайны прэзідэнт» рэжысёра Юрыя Хашчавацкага.

Выглядае на тое, што ў першы час «Мінск 24 ДОК» будзе цалкам капіраваць расійскі канал. Прынамсі пра гэтага кажа аднолькавая праграма перадач абодвух тэлеканалаў. Напрыклад, на заўтра гэта серыялы "Расійская імперыя" і "Ад Масквы да Магадана", фільмы "9/11. Афганістан", "Сакрэтныя матэрыялы. Загадкі і парадоксы апошніх Рамановых" і іншыя.

Разам з тым, неўзабаве ў эфіры мусяць з’явіцца і праграмы айчыннай вытворчасці. Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі ў службе падтрымкі МТІС. У той жа час

выпуск навінных перадач уласнай вытворчасці пакуль не прадбачыцца.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?