Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі, 2 чэрвеня, у Беларусі прагназуецца пахмурнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу дажджы, месцамі моцныя дажджы. Днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с, месцамі да 15–20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 4–11°С,

максімальная днём плюс 10–15°С, па паўднёвым усходзе да плюс 17°С.

У Мінску 2 чэрвеня пахмурна з праясненнямі. Ноччу дождж. Днём кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 6–8°С,

максімальная днём 12–14°С.

3 чэрвеня па рэспубліцы прагназуецца пахмурнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёва-заходні, заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 3–8°С,

максімальная днём плюс 11–18°С.

4 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пахмурнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу ў паўднёвых, а днём і ў цэнтральных раёнах месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёвай чвэрці 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 2–9°С, максімальная днём плюс 11–18°С, месцамі да плюс 20°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?