Згодна са зменамі, унесеным у калектыўную дамову ў мінулым годзе, на прадпрыемстве мусяць выплаціць заробак у апошні дзень месяца, а не 25-га чысла, як было раней. Па словах рабочых, гэтыя змены былі зробленыя без іх згоды.
Аднак і 31 траўня заробкі на заводзе не выплацілі.

Каля 7 гадзін раніцы 1 чэрвеня блізу 100 рабочых сабраліся каля ўвахода ў арматурны цэх і заявілі, што не прыступяць да працы, пакуль не атрымаюць заработную плату. Спачатку з імі сустрэўся намеснік генеральнага дырэктара па прамысловай вытворчасці Мікалай Мачыха, а пазней пад’ехаў намеснік генеральнага дырэктара па эканамічнай дзейнасці Аляксей Гапоненка.

Залагодзіць канфлікт удалося толькі цвёрдым абяцаннем выплаціць заробкі ў гэты ж дзень. Па словах кіраўніцтва, праца прадпрыемства аднавілася прыкладна ў 9:30. У той жа час рабочыя кажуць, што яны прыступілі да працы толькі пасля абеду.

Сёння грошы пералічылі на карткі працаўнікоў каля 11:40. Чаму заработная плата на заводзе буйнапанэльнага домабудаўніцтва не была выплачаная ў належныя тэрміны, высветліць не ўдалося, бо намеснік генеральнага дырэктара па эканамічнай дзейнасці Аляксей Гапоненка на тэлефанаванні нашага карэспандэнта не адказвае. Не пусцілі журналіста і ў цэх, каб паразмаўляць з рабочымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?