Старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура крытыкуе праціўнікаў будаўніцтва кітайска-беларускага індустрыяльнага парка ў Смалявічах і смеццеперапрацоўчага завода ў Барысаве за «жаданне жыць у першабытнаабшчынным ладзе».

«Нельга настройваць народ супраць [будаўніцтва], калі мы хочам жыць у добрай, прыгожай краіне і зарабляць добрыя грошы. Калі мы вырашылі жыць у першабытнаабшчынным ладзе — ну, давайце будзем да яго паціху спаўзаць», — заявіў Б. Батура ў пятніцу на прэс-канферэнцыі ў Мінску, кранаючы выступленняў насельніцтва супраць будаўніцтва кітайскага тэхнапарка і смеццеперапрацоўчага завода.

«Чаму такі ажыятаж узняўся вакол парка? Па смеццеперапрацоўчым заводзе ў Барысаве яшчэ няма прапрацовак, а ўжо подпісы збіраюць што „мы — супраць“. Трэба, каб смецце пад нагамі ляжала», — абурыўся ён. «Хіба добра, калі ў Мінскім раёне 3 курганы звалкі?», — спытаў Батура. «Гэта не паказчык для сталіцы. Трэба будаваць смеццяспальваючыя, смеццеперапрацоўчыя заводы», — перакананы ён.

«Трэба аб’ектыўна падыходзіць да вырашэння пытанняў. Такія вытворчасці мы будзем будаваць, як бы гэтага не хацелася руху „Гавары праўду“ [ўдзельнічаць у пратэстах], ці як яно там завецца», — заявіў старшыня Мінаблвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?