03.06.2012 / 00:04

The Doors — Light my Fire 4

45 год легендарнай песні.

3 чэрвеня 1967 года гурт The Doors запісаў на сінгле кампаніі «Электра» песню «Light my Fire». Яна доўжылася яна недзе ля трох хвілінаў, і запісана была не таму, што мэнэджэры «Электры» ўбачылі ў Джыме Морысане гіганцкі патэнцыял: трэба было выпусціць нешта, што магла б падхапіць новая для гуказапісваючай кампаніі аўдыторыя.

Light My Fire

І калі «Электра» поўным складам шукала што-небудзь накшталт «сваіх бітлоў», нехта з дырэкцыі прапанаваў: «Можна паспрабаваць адзін гурт, яны граюць у „Whiskey a go-go“, у іх ёсць нейкая песня пра агонь, там толькі з сярэдзіны трэба выкінуць усю ахінею».

Гурт знайшлі, песню запісалі, ахінею выкінулі. Пад «ахінеяй» мелася на ўвазе сола Рэя Манзарэка на клавішах і Робі Крыгера на гітары — доўжыцца яно ля чатырох хвілін, і на «Электру» ўражання не зрабіла. Пол Ротшыльд, кіраўнік кампаніі, увогуле меў сваеасаблівы падыход да пошуку хітоў — слухаў першыя 30 секунд песні і казаў: «Вось гэта падыходзіць, а гэта — не». Тым не менш, праз два месяцы Light my Fire узнялося да І месца хіт-парадаў. Цікава, што мала хто звяртае ўвагу на тое, што галоўны хіт гурта напісаў не Джым Морысан, а менавіта Робі Крыгер. Тым не менш, менавіта вакал Морысана ў спалучэнні з клавішамі Манзарэка зрабіў «Light my Fire» бессмяротнай класікай.

Jose Feliciano, Ricky Martin & Carlos Santana

ЮУ, СП

0
123 / Адказаць
03.06.2012 / 01:34
безголосая бездарность.
0
2 123 / Адказаць
03.06.2012 / 10:11
Голас ваш не чуў, але здымаю капялюх за самакрытычнасць, 123))
0
талаш / Адказаць
03.06.2012 / 10:48
для 123 школота в выходные должна на улице гулять, а не за компом висеть...
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру