02.06.2012 / 09:39

Балада Камілы Марцінкевіч 1

Балада.

Ты ў высылцы за кінутыя кветкі
Паўстанцу на яго апошні шлях
Глядзіш на свет з усмешкай вельмі рэдка,
Часцей за ўсё—праз слёзы на вачах,

Бо тут забыцца пра Шапэна, Ліста,
Пра Менск і Вільню, пра сваіх сяброў—
Нібыта ўсё, што ёсць, спаліць дачыста,
Каб праз хвіліну аднаўляць ізноў…

І помніш Вільню ты і Менск, вядома,
І мовы беларускай—прыгажосць.
Праз дваццаць год ты вернешся дадому,
Не вернецца ніколі маладосць.

Ды не шкадуеш, што букет праз краты
Для інсургента кінуць ты змагла,--
Не хлопца прад табой вялі салдаты,--
Айчына нескароная ішла.

7.11.2008

Віктар Шніп

0
ПАЭЗIЯ / Адказаць
03.06.2012 / 13:21
Бу бубубубу бубу ты змагла Бубубу нескароная ішла.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру