Калі ў Маскве пэўныя партыі ўважаюць Лукашэнку за пэрспэктыўнага палітыка, дык у Кіеве найперш цэняць спартовыя дасягненьні беларускага прэзыдэнта. 25 сакавіка, а 14‑й на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве распачнуцца... спаборніцтвы за Першы ўкраінскі кубак Лукашэнкі ў бегу на лыжах па асфальце. Удзельнікаў просяць прынесьці з сабой старыя лыжы (дазваляецца змайстраваць іх з дошак, прымацаваўшы іх да ботаў скотчам), «сінія спартовыя рэйтузы», вязаную шапачку (а‑ля «пеўнік»), баявы дух ды непераможнае жаданьне атрымаць кубак. Змаганьне праходзіць пад лёзунгамі «Кожнаму лыжніку па ўласнай лыжні», «Ударым лыжамі па веснавому бездарожжу», «Ня будзь адмарозкам! Галоўнае ня сьнег, а жаданьне!» ды «Я люблю спорт – гэта самая лепшая мая якасьць».

Кубак Лукашэнкі праводзіцца ў рамках кампаніі Беларуская вясна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?