22 мая суд абавязаў Віктара Івашкевіча выплаціць 500 тысяч рублёў работніцы Мазырскага НПЗ Марыне Цыбліенцы.

Палітыка таксама абавязалі напісаць на сайце «Хартыя 97» абвяржэньне на свае заклікі байкатаваць беларускія нафтапрадукты.

Сустаршыня аргкамітэта «Беларускага руху» Віктар Івашкевіч заявіў, што згодны даць абвяржэнне пры ўмове, што ўлады здымуць абмежаванні на выезд за мяжу:

«Я сказаў, што я гатовы даць тлумачэнне, удакладненне сваёй пазіцыі на сайце „Хартыя’97“ яшчэ раз. Але для гэтага мне патрэбна, каб з мяне былі знятыя абмежаванні на выезд за мяжу, для таго, каб правесці з рэдакцыяй „Хартыі“ перамовы аб магчымасці такой публікацыі. Яны мне не абавязаныя нічым. Могуць дазволіць, могуць не дазволіць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?