Еўрапейскі клуб пры падтрымцы Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі» працягвае вандроўкі з цыклу «Падарожжы ў Еўропу!».

Наступным разам вандруем 16.06.2012 г. па гістарычнай Дзісеншчыне.

У праграме:

1. Глыбокае — забудова мястэчка, Троіцкі касцёл 18 ст., кармеліцкі касцёл і кляштар 17 — 18 ст., Іллінская капліца на могілках пач. 19 ст., калона ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 г., вайсковыя могілкі з магілай плутанговага КОП Паўла Пальчынскага.

2. Задарожжа — нэагатычны касцёл пач. 20 ст. Магіла Грынеўскіх — бацькоў пісьменніка Аляксандра Грына.

3. Гарадзецсядзібна-паркавы комплекс Плятэраў кан. 18 ст.

4. Лужкі — касцёл сяр. 18 ст., царква кан. 18 ст., руіны сінагогі і міквы (аб’екты звязаныя з пачатковым перыядам жыцця Лазара Пэрэльмана (Элеазар Бэн Егуда, папулярызатар іўрыту, ініцыятар надпння мове дзяржаўнага статуса), вадзяны млын сяр. 19 ст., дом цясцёў Станіслава Булак-Булаховіча, забудова мястэчка.

5. Германавічы — касцёл сяр. 18 ст., палац Зрынь-Шырыных, музей Язэпа Драздовіча, музей-галерэя імя Міхася Райчонка.

6. Дзісна — касцёл сяр. 18 ст., царква кан. 19 ст., руіны бальніцы друг. пал. 19 ст., сінагогі (горад, дзе сіянізм вызнаецца, як дзяржаўная палітыка — у адной з сінагог месціцца гарвыканкам), царква на могілках, былая жыдоўская рэзня сяр. 19 ст, былая жыдоўская бальніца кан. 19 ст., забудова гораду.

Дадатковую інфармацыю і расклад будучых вандровак пытайцеся тут:

+375 29 1694811 (Юрый Меляшкевіч)

+375 29 3965969 (Наталля Мотуз)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?