Free live streaming by Ustream

Сэрца чалавека пачынае біцца ўжо на чацвёртым тыдні яго існавання. Дзіцятка яшчэ не нарадзілася, але рысы яго твару ўжо закладзеныя, колер яго вачэй ужо вызначаны, ён ужо мае свой тэмперамент, свае таленты і ведае галоўную мэту свайго з’яўлення на свет.

Арганізатары праекта «У абарону жыцця!» ўжо на працягу васьмі гадоў імкнуцца ўзняць свой голас у абарону ненароджаных дзяцей — адной з самых бездапаможных катэгорый грамадства. Акцыю ўжо падтрымалі Аляксандр Патліс, Данііл Казлоў, гурты «Spasenie», «Novi Ierusalim», «Псальмяры», «Эдэм», «Чэснае Слова», актор Павал Харланчук і іншыя.

1 і 2 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, у Мінску будзе прадстаўлена адноўленая версія музычнага спектаклю «Маё сэрца б’ецца», прэм’ера якога прайшла тры гады таму. Гэта гісторыя, у якой галоўныя дзеючыя асобы — дзеці. Яны навучаюцца ў Нябеснай Школе, чакаючы свайго нараджэння. А пакуль іх галоўная задача — добра падрыхтавацца да свайго выпускнога, старанна вывучыць нялёгкую навуку жыцця. Ці ўсе з іх могуць здзейсніць сваю мару?

Спектакль з’яўляецца не адзіным мерапрыемствам, якое ладзяць арганізатары праекту «У абарону жыцця!» у гэтым годзе. Напрыклад, сумесна з парталам Ребёнок.by будзе арганізаваны конкурс дзіцячых фотаздымкаў «Калі я вырасту…». Таксама працягнецца традыцыйнае супрацоўніцтва з арганізатарамі Конкурса дзіцячага малюнку «Свет з марай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0