02.06.2012 / 09:12

Мінпрыроды рыхтуе новае выданне Чырвонай кнігі 5

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя рыхтуе новае выданне Чырвонай кнігі.
Пра гэта паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Мінпрыроды Наталля Жаркіна 1 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яе слоў, вучоныя рыхтуюць прапановы для абнаўлення спісаў раслін і жывёл, якія павінны ўвайсці ў выданне.

У ліку відаў, якія могуць быць выключаны з Чырвонай кнігі, Жаркіна адзначыла белую чаплю, якая «наносіць вялікі ўрон рыбнай гаспадарцы».

У сваю чаргу міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзімір Цалко заявіў, што ў выпадку далейшага зніжэння колькасці ў Чырвоную кнігу могуць быць уключаны зайцы і цецерукі.

Паводле слоў міністра, сёння ў Чырвоную кнігу Беларусі ўключаны 188 відаў дзікіх жывёл і 293 віды дзікарослых раслін.
У Беларусі налічваецца 1 тыс. 302 асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі, якія займаюць 7,7% плошчы краіны.

0
Сціклева / Адказаць
02.06.2012 / 10:31
Па просьбе грамадзян БПЗ спрабуе высвятліць лёс біялагічнага заказніка Стіклева, на тэрыторыі якога могуць пабудаваць чыгунку. Не так даўно на адрас БПЗ паступіў электроны ліст, аўтар лісту звярнуў увагу на некаторыя недарэчнасці праекту развіцця новага мікрараёна Зялёны Бор – частка былога ваеннага палігона – памерам у 4 тысячы га, якую нядаўна ўключылі ў рысу Мінску. Для патрэб новага мікрараёна плануецца пабудаваць ТЭЦ і чыгунку, якая можа прайсці праз заказнік Стіклева. Біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння Стіклева адносіцца да прыродаахоўных тэрыторый Мінскага р-на. Гэты заказнік быў утвораны ў 2001 г. для аховы мясцовых лясных комплексаў, дзе пражываюць рэдкія выгляды жывых арганізмаў. Біялагічны заказнік займае 412 га лесапаркавай часткі зялёнай зоны горада Мінску. Тут распаўсюджаны хвойнікі, ельнікі і бярэзнікі. Сярод раслін і жывёл, якія знаходзяцца на тэрыторыі заказніка ёсць “чырвонакніжныя”. Як след паводле рашэнню пра рэспубліканскі біялагічны заказнік “Стіклева” No. 1886 ад 29.12.2001 , які быў зацьверджаны Пастановай Савету Міністраў Рэспублікі “На тэрыторыі рэспубліканскага біялагічнага заказніка “Стіклева” забараняецца:правядзенне прац, злучаных са зменай натуральнага ландшафту …, будаўніцтва будынкаў ліній электраперадачы, дарог, пракладка трубаправодаў і іншых інжынерных камунікацый і г.д”. 24 мая БПЗ аіфцыйна звярнулася з лістом ў адміністрацыю Партызанскага раёна г. Мінску з просьбай удакладніць сітуацыю вакол заказніку. У прыватнасці ў лісце гаворыцца” “Ў сувязі з абмеркаваннямі праекта развіцця раёна Зялёны бор, звяртаем Вашу ўвагу на неабходнасць выканання рэжыму прававой аховы заказніка “Стіклева”. Так на тэрыторыі заказніка забараняецца пракладка трубаправодаў, будаўніцтва ліній электраперадач і чыгунак. Прапануем унесці змены ў праект плану, скасаваць будаўніцтва дадзеных аб’ектаў, або запланаваць іх будаўніцтва па-за тэрыторыяй заказніка “Стіклева”. Просім даць нам матываваны пісьмовы адказ у адпаведныя заканадаўствам тэрміны”. http://belgreens.org/2012/05/1229
0
Алех:) / Адказаць
02.06.2012 / 11:20
Калі ў 1993г."БЭ"(рэдактар Б.Сачанка) выдала кнігу пра раслінны і жывёльны свет беларускай зямлі, якія знаходзяцца ў небяспецы на мове гэтай зямлі, то наступныя выданні, ці перавыданні на мове суседзяў.То можа, каб не дубліраваць большую частку матэрыялаў, лепш зрабіць дадатак да выдання 1993 на дзвух мовах і выставіць для спампоўвання ў інтэрнэт?Мінулагоднія выданні кнігі па-руску часцяком сустракаю ў букіністычнай краме.
0
Vlad_wilk / Адказаць
02.06.2012 / 16:42
Не мешало бы еще один вид флоры добавить-Беларус обыкновенный. Вымирает со скоростью от 30 до50 тыс.особей в год!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру