02.06.2012 / 09:14

Журналісткі з КДБістамі размаўляць адмовіліся 2

Затрыманых у парку Горкага карэспандэнтаў пратрымалі ў міліцыі тры гадзіны.

Затрыманых 1 чэрвеня ў мінскім парку Горкага тэлежурналістак Вольгу Чайчыц і Таццяну Белашову пратрымалі ў міліцыі прыкладна тры гадзіны.

Журналісткі, нагадаем, былі затрыманы падчас падрыхтоўкі рэпартажу, прысвечанага Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Як расказала Вольга Чайчыц, да іх падышоў супрацоўнік міліцыі і пацікавіўся пасведчаннямі, потым пагаварыў з кімсьці па рацыі і папрасіў дзяўчат прайсці з ім.

У аддзяленні міліцыі ў журналістак узялі тлумачэнні.

Затым з’явіўся супрацоўнік КДБ, які пажадаў пагаварыць з кожнай з дзяўчат. На просьбу Чайчыц назвацца ён не адрэагаваў, ад чаго Вольга адмовілася з ім размаўляць. Прыкладна гэтак жа, паводле яе слоў, павяла сябе і Таццяна Белашова. У выніку дзяўчат адпусцілі з міліцыі.

Варта адзначыць, што ў канцы сакавіка Чайчыц атрымала пісьмовае папярэджанне пракуратуры Мінска пра недапушчальнасць парушэння заканадаўства. Папярэджанне было вынесена за супрацоўніцтва журналісткі з польскім тэлеканалам «Белсат», які вяшчае на Беларусь. Вольгу папярэдзілі пра незаконнасць працы на замежныя СМІ, якія не маюць афіцыйнай акрэдытацыі ў Беларусі.

Тэлеканал Белсат неаднаразова спрабаваў атрымаць акрэдытацыю ў МЗС Беларусі, але штораз атрымліваў адмову.

0
Kiss / Адказаць
02.06.2012 / 11:24
Девочки поступили правильно. Они вовсе не обязаны разговаривать с комитетчиками.
0
Reimer / Адказаць
02.06.2012 / 12:09
"...незаконнасць працы на замежныя СМІ, якія не маюць афіцыйнай акрэдытацыі ў Беларусі"... Дык акрэдытуйце! На гэта кішка тонкая - гэта ня тое, што дробныя гадасьці дзяўчатам рабіць. Заклікаю тых, хто з канторы тут адпрацоўвае на форумах: скажыце вы свайму начальству, што дурата гэта - выганяць за мяжу ўнівэрсытэт, заганяць у падпольле беларускі ліцэй або не акрэдытоўваць канал, які працуе на беларускай мове!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру